Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2017, 09:00

Лукашэнка ўручыў узнагароду пераможцы дзіцячага конкурсу на "Славянскім базары"

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароду ўладальніцы Гран-пры XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2017" Марыі Магільнай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароджанне лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу адбылося раней - днём на гала-канцэрце. Аднак уладальніца Гран-пры была ўдастоена гонару прыняць узнагароду з рук Прэзідэнта Беларусі. Уручаючы запаветную статуэтку адоранай магіляўчанцы, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў будучым дзяўчынка даб'ецца тых жа вышынь, што і народная артыстка Грузіі і Расіі Тамара Гвердцытэлі, якая стала ў бягучым годзе лаўрэатам спецыяльнай узнагароды "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".

Марыя Магільная і раней спрабавала трапіць на конкурс "Славянскага базару", у гэтым годзе была яе апошняя спроба, паколькі яна ўжо дасягнула ўзросту 12 гадоў. І гэта спроба прынесла ёй жаданы Гран-пры, а таксама магчымасць выступіць на сцэне Летняга амфітэатра на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі