Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 ліпеня 2017, 12:15

Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў удастоены амаль чатыры дзясяткі чалавек. "Па добрай традыцыі ў святочныя дні мы ўшаноўваем найбольш дастойных грамадзян нашай краіны. Глыбока сімвалічна, што галоўную дзяржаўную ўрачыстасць беларускі народ звязвае з вызваленнем краіны ад фашысцкіх захопнікаў, здабыццём свабоды і незалежнасці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У Палац Незалежнасці былі запрошаны тыя, хто дабіўся найвышэйшых дасягненняў у мірнай працы і ратнай справе.

Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" II ступені

Камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі Вадзім Дзенісенка ўзнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені

Намеснік міністра ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Кобрусеў узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені

Намеснік начальніка аддзела спецыяльнай падрыхтоўкі і аператыўнага забеспячэння спецмерапрыемстваў спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС Беларусі Мікалай Крывальцэвіч узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяперашнія наследнікі тых гераічных часоў прымнажаюць славу Айчыны ўзорным выкананнем абавязку і асабістай мужнасцю. "Спакон веку воін, абаронца Айчыны меў у нашым грамадстве глыбокую павагу, лічыўся надзейнай апорай дзяржавы. І сёння з намі лепшыя прадстаўнікі Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прадстаўнікі аграрнай сферы, працаўнікі вёскі таксама ўносяць важкі ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі. "Сваёй напружанай працай, часам у вельмі неспрыяльных умовах надвор'я, яны здолелі істотна павысіць экспарт прадуктаў харчавання, умацаваць бюджэт краіны ў няпросты для яе перыяд", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Высокія ўзнагароды і званні таксама атрымалі прадстаўнікі самых розных галін эканомікі і прафесій: прамыслоўцы і будаўнікі, урачы і юрысты, лесаводы і спартсмены, дзеячы навукі і культуры, сферы сацыяльнай абароны і абслугоўвання. "Гэта сведчыць аб тым, што чалавек працы ў нашым грамадстве мае самыя шырокія магчымасці для прымянення сваіх сіл і творчых здольнасцей. І ўклад кожнага дастойнага грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны будзе адзначаны па заслугах!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Упершыню ў навейшай гісторыі беларускай дзяржавы былі ўручаны медалі "За выратаванае жыццё". "Гэта новая дзяржаўная ўзнагарода, якая дае магчымасць адзначыць подзвігі тых суграмадзян, хто, рызыкуючы ўласным жыццём, выратаваў жыцці іншых людзей", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі