Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 сакавіка 2018, 17:48

Лукашэнка ўраду: для простага чалавека важны вынікі, а не пастаянныя дыскусіі аб шляхах развіцця

2 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Для простага чалавека важны вынікі, а не пастаянныя дыскусіі аб шляхах развіцця. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што бягучы год - гэта цэнтральны год пяцігодкі. "Людзі павінны адчуць рэальнае паляпшэнне сітуацыі ў эканоміцы, убачыць, што могуць зарабляць больш і на гэтай аснове забяспечыць сабе дастойную якасць жыцця", - заявіў ён.

Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што і Расія, і Казахстан сур'ёзна ўзяліся за нацыянальныя планы па развіцці ўнутранай канкурэнцыі. "Яны ведаюць, як гэта аздараўляе эканоміку. Таму нашым ураду, Нацыянальнаму банку трэба падрыхтаваць, калі гэта неабходна, пакет рашэнняў, як у 2018 годзе будуць удасканальвацца ўмовы гаспадарання. І прававыя акты павінны пачаць працаваць ужо ў гэтым годзе", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу на неабходнасць выканання рашэнняў пятага Усебеларускага народнага сходу.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што свет за год робіць такія крокі, на якія раней ішлі дзесяцігоддзі. Таму сёння не прыняць рашэнне горш, чым прыняць і памыліцца.

Кіраўнік дзяржавы асаблівую ўвагу ўдзяліў тэме моладзі. Кожны трэці беспрацоўны - ва ўзросце да 30 гадоў. На 40 працэнтаў павялічыўся адток насельніцтва для работы за мяжой. Нават паводле афіцыйных даных колькасць знешніх працоўных мігрантаў дасягнула самага высокага значэння за апошнія 5 гадоў.

"За мінулыя 17 гадоў, калі мы больш-менш цвёрда сталі на ногі і пачалі развівацца, зарплаты выраслі ў 5 разоў, а прадукцыйнасць працы - прыкладна ў 2,5 раза. Значыць, у эканоміцы, у грамадстве з'яўляецца шмат дыспрапорцый, якія трэба ўстараняць", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі