Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2018, 09:01

Лукашэнка ўпэўнены ў далейшым паспяховым развіцці беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусэйна з нацыянальным святам - Днём Пакістана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за апошнія гады адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам прыкметна пашырыліся.

"Упэўнены, пры Вашай падтрымцы мы зможам і далей захоўваць пазітыўную тэндэнцыю развіцця беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва, паспяхова ўмацоўваць узаемавыгадныя сувязі дзеля дабрабыту грамадзян абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі