Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2016, 15:55

Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі пераадолеюць спад прамысловай вытворчасці

22 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што беларускія прадпрыемствы пераадолеюць спад прамысловай вытворчасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, размаўляючы з працоўным калектывам ААТ "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рух ёсць. Думаю, што пасля сённяшняй размовы павялічым тэмпы руху наперад. Мы павінны пераадолець той спад, які адбыўся, на жаль. Але не па нашай віне, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Сітуацыя была няпростая, але я бачу, што яна нават у Магілёўскай вобласці пачынае выпраўляцца".

Прэзідэнт расказаў, што сёння наведаў Магілёўскую вобласць, каб вывучыць сітуацыю ў рэгіёне. "Я хацеў на свае вочы ўбачыць, у якім напрамку развіваецца горад і яго прадпрыемствы. За апошнія гады мы некалькі разоў падыходзілі да мадэрнізацыі рэгіёна, ад многага адмаўляліся. Чарговы раз у канцы мінулага года вызначыліся, у якім напрамку будзем развіваць нашы прадпрыемствы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У мінулым годзе скончылі стварэнне вытворчых аб'яднанняў і холдынгаў. Гэта дало магчымасць больш вырабляць уласнай прадукцыі. І мне было цікава, што адбываецца пасля ўсіх прынятых мер".

Наведваючы ААТ "Магілёўліфтмаш", Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады аб развіцці прадпрыемства, аб выпуску новай прадукцыі і павышэнні яе канкурэнтаздольнасці. Таксама Прэзідэнт азнаёміўся з ходам тэхнічнага перааснашчэння і вытворчасцю ліфтавага абсталявання па сучасных тэхналогіях.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што "Магілёўліфтмаш" - прадпрыемства рэспубліканскага значэння і яго неабходна актыўна развіваць. "Чаго б нам ні каштавала, мы такія прадпрыемствы будзем захоўваць. Мы не будзем іх закрываць, разбураць, некаму прадаваць, таму што тут ёсць людзі, якія ўмеюць працаваць. Мы толькі будзем нарошчваць у холдынгу аб'ёмы вытворчасці прадукцыі, патрэбнай на сусветных рынках. Перспектыва вялікая", - падкрэсліў Прэзідэнт.

ААТ "Магілёўліфтмаш" - адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое вырабляе шырокую гаму грузавых і пасажырскіх ліфтаў, а таксама пад'ёмнага абсталявання для маламабільных груп насельніцтва. Завод паспяхова развіваецца і не мае праблем са збытам прадукцыі. За першае паўгоддзе 2016 года выпушчана 5250 ліфтаў, што на 600 адзінак больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Складскія запасы практычна адсутнічаюць. Цяпер ААТ "Магілёўліфтмаш" рэалізуе два інвестыцыйныя праекты, якія дадуць магчымасць асвоіць вытворчасць новага мадэльнага рада ліфтаў эканомкласа, бізнес-класа і ліфтаў для вышыннага будаўніцтва, а таксама стварыць вытворчасць эскалатараў. Праекты павінны быць рэалізаваны да 2020 года.-0-

Лукашэнка патрабуе мультыплікатыўнага эфекту ў развіцці прампрадпрыемстваўЛукашэнка патрабуе мультыплікатыўнага эфекту ў развіцці прампрадпрыемстваў
"Тое, што створана добрая вытворчасць, - гэта факт. Але гэта зярнятка, якое добра ўзышло, прарасло. Сёння ўбяром, а заўтра трэба пасеяць, каб больш атрымаць. Павінен быць мультыплікатыўны эфект", - сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка абяцае падтрымліваць малы і сярэдні бізнес у тым ліку за кошт кітайскіх рэсурсаў
"Мы дамовіліся з Кітайскай Народнай Рэспублікай, што фінансава недарагімі крэдытамі яны нам дапамогуць: выдзеляць пэўныя сродкі, каб мы маглі праінвесціраваць такія прадпрыемствы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: у Беларусі дастаткова рабочых месц для тых, хто жадае працаваць
"Галоўны мой клопат, каб людзі былі заняты, але з адной толькі ўмовай: калі яны хочуць працаваць. Для жадаючых працаваць я гатовы рабіць усё, каб яны знайшлі сваё рабочае месца. І такіх рабочых месц і ўмоў для стварэння рабочых месц сёння дастаткова", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка патрабуе дабавіць глянцу і гармоніі ў горадабудаўнічы план МагілёваЛукашэнка патрабуе дабавіць глянцу і гармоніі ў горадабудаўнічы план Магілёва
"Я сёння спецыяльна ўязджаў у горад з боку Мінска. І дамы быццам бы ёсць прыгожыя... Але няма глянцу, добраўпарадкавання і зручнасці для людзей, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гармоніі ніякай".

Лукашэнка ў Магілёве незапланавана наведаў праблемныя "Строммашыну" і "Магілёўтрансмаш"Лукашэнка ў Магілёве незапланавана наведаў праблемныя "Строммашыну" і "Магілёўтрансмаш"
На сустрэчу з кіраўніком дзяржавы на абодвух прадпрыемствах запрасілі прадстаўнікоў працоўных калектываў, прафсаюзных работнікаў, каб у іх прысутнасці абмеркаваць перспектывы гэтых заводаў.

Лукашэнка пракаменціраваў апошнія допінгавыя скандалы ў спорце
"Я катэгарычна падтрымліваю тых, хто змагаецца з гэтай заразай (допінгам. - Заўвага БЕЛТА). Нам гэта і па-дзяржаўнаму выгадна. Калі такі працэс не кантраляваць, мы заўсёды будзем у хвасце, таму што багатыя і магутныя дзяржавы знойдуць, што падсунуць спартсменам. Нават тое, што сёння не забаронена", - заявіў Прэзідэнт.

Лукашэнка: "ваяваць" супраць улады ў Беларусі можна толькі на выбарахЛукашэнка: "ваяваць" супраць улады ў Беларусі можна толькі на выбарах
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, абсалютна не варта і ў прыватным парадку баяцца абмяркоўваць тыя ці іншыя моманты грамадска-палітычнага жыцця.

Лукашэнка: галоўныя фактары бяспекі Беларусі - эканоміка і дэмаграфія
"Галоўнае - гэта наша з'яднанасць. Мы не павінны расслабляцца, думаючы, што недзе ваююць, а мы тут добра жывём", - заявіў Прэзідэнт.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі