Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 студзеня 2016, 19:35

Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь пераадолее негатыўныя наступствы сусветнага крызісу

15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь пераадолее негатыўныя наступствы сусветнага крызісу. Аб гэтым ён заявіў сёння на афіцыйным прыёме ад імя Прэзідэнта Беларусі з нагоды старога Новага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стары Новы год вянчае чараду калядных і навагодніх свят.

"Не скрыю, маё запаветнае жаданне ў тым, каб гэты год стаў прарыўным і адкрыў новы этап развіцця краіны, каб мы пераадолелі негатыўныя наступствы сусветнага крызісу і значна павысілі ўзровень жыцця людзей, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Веру не ў цуд, а ў нашы сілы і здольнасці. Мы гэта зможам, калі ўсе разам будзем працаваць з поўнай аддачай і бачыць перад сабой мэту, пераадольваючы цяжкасці і складанасці, будзем ісці. І ні ў якім выпадку - не спыняцца".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў прытчу з Евангелля: "Апостал Пётр у цвёрдай веры ішоў па бушуючым моры, нібы па сушы. Але як толькі пахіснулася яго вера, ён пачаў тануць. Калі Хрыстос яго ўратаваў, то сказаў яму: "Малаверны! Навошта ты засумняваўся?".

Таму, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, трэба без сумнення рухацца да мэты, але не напралом. "Вось так і ў нашым жыцці. Выбралі свой курс, трэба яго трымацца, не паддаючыся ніякім сумненням і страхам. Тады нашаму караблю не будзе страшны ніякі шторм. Смеласць, настойлівасць бяруць гарады - вось дэвіз, які пакінула нам у спадчыну наша пакаленне пераможцаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Бог надзяліў нас правам жыць на цудоўнай зямлі, а на добрай зямлі і добрая надзея, як сведчыць народная мудрасць. "Дык няхай жа здзейсняцца ўсе добрыя надзеі, каб наша Беларусь заўсёды заставалася квітнеючым, цудоўным краем, які за хараство і святасць беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч назваў "Зямлёй пад белымі крыламі". Няхай у нашых дамах пануюць узаемаразуменне, дабрабыт і любоў. А на роднай зямлі - абавязкова мір і працвітанне", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі