Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2017, 12:37

Лукашэнка: упаўнаважаны па праблемах прадпрымальніцтва ў Беларусі ёсць - Прэзідэнт

22 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў заявіў, што фактычна выконвае ў краіне ролю ўпаўнаважанага па праблемах прадпрымальніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што некаторыя міжнародныя арганізацыі выстаўляюць умовай для далейшага фінансавага супрацоўніцтва ўвядзенне інстытута ўпаўнаважанага па праблемах прадпрымальніцтва. "Перадайце ім, што такі ўпаўнаважаны ў Беларусі ёсць - Прэзідэнт. Гэта мой абавязак - прыняць рашэнне, пракантраляваць выкананне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што гэта не апошняя сустрэча ў такім фармаце. "Маштабы задач, якія стаяць перад бізнес-супольнасцю, пастаянна будуць патрабаваць шырокага абмеркавання і аператыўнага рэагавання", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі