Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка ўдзячны Сусветнаму банку за дапамогу і падтрымку ў рэалізацыі значных праектаў

Прэзідэнт 29.03.2017 | 11:11
Аляксандр Лукашэнка і Кайл Пітэрс
Аляксандр Лукашэнка і Кайл Пітэрс

29 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшым віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка па аперацыйных пытаннях Кайлам Пітэрсам падзякаваў Сусветнаму банку за дапамогу і падтрымку ў рэалізацыі значных праектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі добра, што мы з вамі супрацоўнічаем, і, відаць, вы не маеце вялікіх прэтэнзій да нас, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Мы з вамі рэалізавалі амбіцыйную праграму і сёння распрацоўваем новы план, новую стратэгію супрацоўніцтва. Гэта сведчыць аб тым, што мы знайшлі агульную мову".

"Галоўнае ў тым, што вы сваімі дзеяннямі ў Беларусі даяце нам альтэрнатыву", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. "Ваша работа ў Беларусі дае магчымасць абапірацца не толькі на адну-дзве крыніцы падтрымкі нашай эканомікі, сацыяльных праектаў, бюджэту, але і ў цэлым на вельмі магутную падтрымку Сусветнага банка. Вось за гэта я вам перш за ўсё ўдзячны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, калі няма альтэрнатывы, няма выбару, вельмі складана будаваць эканамічныя адносіны ўнутры і выбудоўваць сацыяльную палітыку. "Калі ёсць выбар, альтэрнатыва, больш магчымасцей прыйсці да поспеху", - упэўнены Прэзідэнт.

За час супрацоўніцтва з Беларуссю Сусветны банк інвесціраваў больш як $1,6 млрд з мэтай рэалізацыі значных для краіны праектаў. "І цяпер у нас праграма амаль на $1 млрд", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Ён запэўніў, што Беларусь і ў далейшым будзе выконваць дамоўленасці і абяцанні.-0-

Усе праграмы Сусветнага банка рэалізуюцца ў Беларусі вельмі якасна - ПітэрсУсе праграмы Сусветнага банка рэалізуюцца ў Беларусі вельмі якасна - Пітэрс
Госць адзначыў, што, знаходзячыся ў Беларусі, змог убачыць, як "будуюцца праграмы, якія Сусветны банк рэалізуе". "Усе праграмы рэалізуюцца вельмі якасна", - падкрэсліў ён.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Мінск уваходзіць у топ-3 гарадоў СНД для падарожжаў Аналітычнае агенцтва "ТурСтат" склала рэйтынг самых папулярных гарадоў СНД для расiйскиiх турыстаў летам 2017 года.