Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 16:54

Лукашэнка: у вырашэнні праблем маленькіх вёсак трэба ісці ад жыцця

21 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пры вырашэнні праблем маленькіх вёсак трэба ісці ад жыцця, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю вёскі, і ў першую чаргу аграгарадкоў, цэнтральных сядзіб гаспадарак. Што датычыцца развіцця маленькіх, так званых неперспектыўных вёсак, то падыход тут павінен быць індывідуальны, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Наконт закрыцця школ у невялікіх населеных пунктах Прэзідэнт адзначыў, што ў неперспектыўных вёсках школы закрываюцца, паколькі для дзяцей важна атрымліваць добрую адукацыю. На жаль, у маленькіх школах такая магчымасць ёсць далёка не заўсёды. Але ў выпадку, калі школа закрываецца, то дзяржава клапоціцца, каб дзеці маглі спакойна дабрацца да навучальнай установы ў іншай вёсцы, у тым ліку закупляюцца аўтобусы, якія падвозяць іх на вучобу.

Прэзідэнт падкрэсліў, што размова ідзе не пра эканомію грошай у сувязі з закрыццём школ, а менавіта пра якасць адукацыі.

Разам з тым ён заявіў, што калі невялікая школа ўкамплектавана і там створаны добрыя ўмовы для навучання, то нельга прымаць рашэнне аб яе закрыцці. Неабходна зыходзіць з мэтазгоднасці ў кожным канкрэтным выпадку.

Тое ж самае датычыцца функцыянавання сельскіх дамоў культуры, ФАПаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі