Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 кастрычніка 2021, 10:04

Лукашэнка ў інтэрв'ю CNN: у вас англасаксонскае мысленне, мы ніколі з Пуціным не вядзём так размову

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлекампаніі CNN расказаў, як выбудоўваецца дыялог і адносіны з Расіяй, паведамляе БЕЛТА.

Інтэрв'юер Мэцью Чанс спытаў, што Беларусь паабяцала расійскаму боку ўзамен на дыпламатычную і фінансавую падтрымку.

"Слухайце, у вас англасаксонскае мысленне. Мы ніколі ні з Прэзідэнтам Пуціным, ні на іншых узроўнях не вядзём так размову. Мы чагосьці там, а вы нам заплаціце або мы чагосьці абяцаем. Мы - братэрскія народы, мы - народы ад аднаго кораня - беларусы і рускія", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы, напэўна, лепш за мяне ведаеце, таму што вы з боку: мы абсалютна ні знешне, ні ўнутрана нічым не адрозніваемся адзін ад аднаго. У нас адзіная палітыка, адзіныя мэты. І мы да гэтых мэт рухаемся адным шляхам. І нам не патрэбны ніякія абяцанні. Мы блізкія, родныя народы. І без абяцанняў мы пабудуем сваю будучыню, і нават вы нам перашкодзіць не зможаце", - дадаў Прэзідэнт Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі