Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2017, 15:19

Лукашэнка: у бліжэйшы час у Курапатах створаць мемарыяльны комплекс

24 сакавіка, Ліда /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час ва ўрочышчы Курапаты створаць мемарыяльны комплекс. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з працоўным калектывам ЗТАА "Арвібелагра", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я даручыў стварыць акуратны, не гіганцкі (не Брэсцкую крэпасць) мемарыял. Цяпер ідзе конкурс. Мы зробім гэты мемарыял, можа, нешта накшталт невялікай капліцы", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што недапушчальна выкарыстоўваць гэту тэму ў палітычных мэтах. "Чаго топчамся па касцях і робім на гэтым палітыку?" - задаў ён рытарычнае пытанне.

Прэзідэнт закрануў нядаўнія падзеі, звязаныя са скандалам з-за будаўніцтва ў Курапатах бізнес-цэнтра. Паводле яго слоў, гэта пытанне было штучна раскручана. "Гэта ніякіх адносін да Курапат не мела. Але гэта палітычна пачынаюць раскручваць. Вы вось у Гродне жывяце і думаеце: што гэта за ўлада, на могілках далі бізнесмену зямлю. Гэта ж для таго, каб вам паказаць "шалёную ўладу" ў Мінску. А на самай справе гэта зусім было не так. Я ніколі не дазволіў бы (тым больш кожны раз езджу на работу міма Курапат) нешта будаваць на гэтых землях", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Там будзе мемарыял. Гэта будзе агульнае месца пакланення людзям, якія там загінулі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі