Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2017, 13:46

Лукашэнка: у Беларусі ў сферы ІТ-тэхналогій будзе ўзрыў

21 сакавіка, Магілёў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі ў сферы ІТ-тэхналогій будзе ўзрыў. Упэўненасць у гэтым выказаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў кампаніі "Кранаспан" у Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь таксама прывабная для інвестараў з-за наяўнасці працоўных рэсурсаў, высокага ўзроўню адукацыі. Таму ў краіне створаны ўмовы для развіцця розных галін - ад дрэваапрацоўкі да ІТ-тэхналогій.

"З айцішнікамі нядаўна сустракаўся. Пагледзіце: у Беларусі па ІТ-тэхналогіях будзе ўзрыў. Мы прайшлі першы этап, калі да нас прыязджалі, заказвалі ўсялякую драбязу і мы на некага працавалі, - сказаў Прэзідэнт. - Цяпер пастаўлена задача: тут распрацоўваем праграмнае забеспячэнне, тут ствараем вытворчасць і прадаём гатовы прадукт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі