Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2019, 09:00

Лукашэнка: у Беларусі разлічваюць на далейшае паглыбленне плённага партнёрства з Туркменістанам

27 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У віншаванні гаворыцца, што за гады суверэнітэту Туркменістан дасягнуў значных вынікаў у нацыянальным будаўніцтве, сацыяльным і эканамічным развіцці, умацаванні пазіцый на міжнароднай арэне.

"У Беларусі разлічваюць на далейшае паглыбленне адносін дружбы, плённага партнёрства і ўзаемнай падтрымкі паміж дзвюма краінамі. Перакананы, што агульнымі намаганнямі мы выведзем беларуска-туркменскі дыялог на якасна новы ўзровень, які цалкам адпавядае інтарэсам двух народаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі