Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: у Беларусі прыняты беспрэцэдэнтныя меры па падтрымцы мацярынства і дзяцінства

Прэзідэнт 29.12.2017 | 12:10

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прыняты беспрэцэдэнтныя меры па падтрымцы мацярынства і дзяцінства. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нідзе ў свеце няма такой падтрымкі мацярынства і дзяцінства, як у Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар. Прэзідэнт расказаў, што калі пры абмеркаванні бюджэту на наступны год разглядалася пытанне фінансавання адпаведных расходаў, то ён папрасіў прадставіць яму кансалідаваную інфармацыю наконт гэтага. "Калі сабралі разам на пяць старонак, і я гэта прачытаў, сапраўды падумаў, што мы трацім каласальныя грошы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што адпаведная тэматыка гучыць у ходзе перадвыбарнай кампаніі Уладзіміра Пуціна ў Расіі. Беларусь па гэтых напрамках ужо шмат чаго дасягнула. "Таму галоўнае для вас - нараджаць. Астатняе ўсё за намі", - сказаў Прэзідэнт, адказваючы на пытанне аб нараджальнасці ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вельмі зацікаўлены ў захаванні і замацаванні дадатных дэмаграфічных тэндэнцый. "Людзі - гэта наша бяспека. Нам трэба хаця б 15 млн насельніцтва, каб не апусцела Беларусь", - сказаў ён.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на важнасць захавання здароўя насельніцтва, аб чым ішла размова ў час наведвання Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера. "Такая ўстанова, што не дай бог сюды трапляць. Але за некалькі мінут яны (медыкі. - Заўвага БЕЛТА) мяне пераканалі, што калі мы аб сваім здароўі будзем клапаціцца і своечасова дыягнаставаць, то тут поўнае вылячэнне ад самай страшнай хваробы. У нас не адзіная такая ўстанова аховы здароўя. Дзяржава зрабіла вельмі шмат для таго, каб дзеці гадаваліся", - дадаў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).