Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2016, 15:34

Лукашэнка: у Беларусі дастаткова рабочых месц для тых, хто жадае працаваць

22 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі дастаткова рабочых месц для тых, хто жадае працаваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з працоўным калектывам ААТ "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўны мой клопат, каб людзі былі заняты, але з адной толькі ўмовай: калі яны хочуць працаваць. Для жадаючых працаваць я гатовы рабіць усё, каб яны знайшлі сваё рабочае месца. І такіх рабочых месц і ўмоў для стварэння рабочых месц сёння дастаткова", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што людзі павінны і самі шукаць для сябе работу. "Калі раптам у Магілёве не будзе рабочага месца, то яно будзе ў Бабруйску, Мінску, Гродне, Светлагорску, Добрушы", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што для тых людзей, якія хочуць і ўмеюць працаваць, у краіне будуць стварацца рабочыя месцы. "Але, давайце шчыра, ці ўсе гэтага хочуць (працаваць. - Заўвага БЕЛТА)?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сістэма размеркавання пасля заканчэння ВНУ таксама была ўведзена для таго, каб маладыя людзі не засталіся без работы. "Мы заўсёды прадастаўляем першае рабочае месца, людзей на вуліцу не выкідваем, гатовы дапамагаць ім і падтрымліваць іх", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама заўважыў, што ў краіне ўсё роўна можа быць невялікі ўзровень беспрацоўя, прычым у Беларусі ён у разы меншы, чым у многіх дзяржавах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі