Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 студзеня 2017, 09:04

Лукашэнка: Ціхановіч упісаў незабыўную старонку ў гісторыю айчыннай эстрады

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня накіраваў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага музыканта і цудоўнага чалавека. Аляксандр Ціхановіч упісаў незабыўную старонку ў гісторыю айчыннай эстрады, песні ў яго выкананні сталі залатымі шлягерамі на ўсе часы", - гаворыцца ў спачуванні.

"Чалавек вялізнага таленту і шчодрай душы, ён выхаваў цэлую плеяду яркіх маладых артыстаў і быў прыкладам адданасці мастацтву і сваім слухачам. Светлая памяць пра Аляксандра Ціхановіча застанецца ў нашых сэрцах", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі