Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2018, 13:28

Лукашэнка: трэба ўзняць статус гарадоў і вёсак, дзе нарадзіліся вядомыя дзеячы мастацтва Беларусі

20 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Трэба падняць статус гарадоў і вёсак, дзе нарадзіліся вядомыя дзеячы мастацтва Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з творчай моладдзю ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба ўзнімаць нацыянальны здабытак, успамінаць тыя вялікія імёны. Галоўнае - успомніць аб сваім здабытку не толькі на словах, але і на справе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што важна ўзняць статус гарадоў і вёсак, дзе нарадзіліся вядомыя беларусы, прыцягнуць туды замежных паклоннікаў высокага мастацтва, паказаць ім вытокі вялікіх твораў, якія сталі сусветнымі, і падарыць людзям свята.

"Ад міністэрстваў культуры, інфармацыі, адукацыі, а таксама сродкаў масавай інфармацыі я чакаю канкрэтных праграм дзеянняў, якія паставяць кропку ў гэтай тэме, і больш не трэба будзе тлумачыць, як гэта важна для нас жа саміх - любіць свой народ і сваю краіну. Як гаворыцца, шчаслівы той, хто знайшоў скарбы ў сабе", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі