Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лютага 2017, 13:31

Лукашэнка: сувязі паміж рэгіёнамі - усё больш значны фактар умацавання супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сувязі паміж рэгіёнамі становяцца ўсё больш значным фактарам умацавання эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Кастрамской вобласці Расіі Сяргеем Сітнікавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прамыя партнёрскія сувязі з рэгіёнамі Расіі становяцца ўсё больш значным фактарам умацавання двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва нашых краін. Без эканомікі ні туды і ні сюды, таму што гэта аснова любых адносін, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Мяне папракаюць у тым, што я шукаю інтарэс. Але калі б не было інтарэсу, напэўна, і вы сюды не прыехалі б. Так, мы заўсёды былі б сябрамі і братамі, але, каб мець назаўсёды брацкія адносіны, асновай павінна быць эканоміка".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што без цеснага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусь і Расія ніколі не мелі б такіх блізкіх, саюзніцкіх адносін. "Сувязі з рэгіёнамі ўтрымалі нас адзін каля аднаго. Вы павінны ведаць, што вы, расіяне, нашы самыя блізкія браты, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Дзякуй вам за тое, што выратавалі гэты саюз".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Кастрамская вобласць даўно з'яўляецца перспектыўным і надзейным партнёрам Беларусі. "Вы - прадстаўнік сапраўднай Расіі, Кастрамская вобласць - гэта сэрца Расіі. Вы перажываеце тыя ж праблемы, што і мы. У нас узаемадапаўняльныя, падобныя эканомікі", - адзначыў беларускі лідар.

Умацаваць супрацоўніцтва паміж расійскім рэгіёнам і Беларуссю дапамогуць цесныя сувязі па лініі народнай дыпламатыі, якія неабходна ўстанаўліваць, перакананы кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Сяргей Сітнікаў выказаў упэўненасць, што Беларусь і Расія заўсёды будуць разам. Фундамент для гэтага заклала агульная гісторыя і блізкія, роднасныя адносіны паміж народамі. "Мы, паўночныя расіяне, народ больш сардэчны. Мы з асаблівым хваляваннем ставімся да гэтых сувязей і адносін", - заўважыў ён.-0-

Лукашэнка заклікае Расію разбірацца, перш чым уводзіць забарону на пастаўкі прадуктаў харчавання з БеларусіЛукашэнка заклікае Расію разбірацца, перш чым уводзіць забарону на пастаўкі прадуктаў харчавання з Беларусі
"Вядома, мы не загінем. Мы абсалютна не загінем. Сёння свет глабалізаваны. Так, будзе складана страціць расійскі рынак, яшчэ нешта. Не ўвесь мы яго страцім. Нават калі Данкверт захоча, не атрымаецца. Але тым не менш навошта гэта, мне не зразумела. Я ніяк не магу зразумець, навошта гэта робіцца", - заявіў Прэзідэнт.

Лукашэнка занепакоены зніжэннем аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве і ЕАЭСЛукашэнка занепакоены зніжэннем аб
"У ранейшыя часы аб'ёмы нашага ўзаемнага гандлю (Беларусі з Кастрамской вобласцю.- Заўвага БЕЛТА) перавышалі 0 млн. Не з кожнай буйной краінай у нас такі тавараабарот. Але за апошнія два гады аб'ёмы тавараабароту значна скараціліся, што мяне вельмі хвалюе", - сказаў Прэзідэнт.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі