Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 студзеня 2018, 19:25

Лукашэнка: сусветныя дасягненні беларускіх атлетаў грунтуюцца на трывалым фундаменце дзіцяча-юнацкага і масавага спорту

4 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дасягненні беларускіх атлетаў на сусветных арэнах грунтуюцца на трывалым фундаменце дзіцяча-юнацкага і масавага спорту, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці XIV Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея і рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў краіне склалася добрая традыцыя - пачынаць спартыўны год Калядным міжнародным турнірам аматараў хакея. "Яго адметнымі рысамі з'яўляюцца сур'ёзны спартыўны складнік і дух сапраўднай барацьбы. А самае галоўнае - захаванне лепшых традыцый і пераемнасці пакаленняў, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Дасягненні беларускіх атлетаў на сусветных арэнах грунтуюцца на трывалым фундаменце дзіцяча-юнацкага і масавага спорту. Наш турнір - не выключэнне".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сапраўдным падарункам для ўсіх стала сумеснае правядзенне Каляднага турніру і рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба". Для юных аматараў хакея гэта будзе двайное свята. Яны змогуць праявіць тут свае лепшыя спартыўныя якасці і волю да перамогі, а таксама атрымаць задавальненне ад майстэрства вопытных хакеістаў.

"Калядны турнір у Мінску штогод збірае нашых добрых сяброў. У гэтым годзе прыехалі памерацца сіламі на лёдзе хакеісты з Расіі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, ААЭ, шматнацыянальная зборная Балкан, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Вітаем каманду Кітайскай Народнай Рэспублікі, якая ўпершыню ўдзельнічае ў турніры. Гэта вельмі добры крок нашых кітайскіх калег, якія рэалізуюць маштабную праграму развіцця хакея напярэдадні зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне".

 Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што беларускі бок, правёўшы ў свой час хакейныя матчы ў ААЭ, а затым у Кітаі, такім чынам пасадзейнічаў развіццю гэтага віду спорту ў гэтых краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі