Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2016, 13:07

Лукашэнка строга раскрытыкаваў прэтэнзіі Данкверта да беларускіх прадуктаў харчавання

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка строга раскрытыкаваў прэтэнзіі кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта да беларускіх прадуктаў харчавання. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па праекце дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас, калі нават усё будзе нармальна, такія дзеячы, як Данкверт і іншыя, аплююць, абылгуць і абгадзяць, як гэта было нядаўна. Аказваецца, у яго кавалак мяса з Беларусі, або стакан малака, або кавалак хлеба засядае, прадукцыя не тая. І ўрад пры гэтым маўчыць", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў плане мытных працэдур і мытнага працэсу Беларусь "прастрэльваецца" з усіх бакоў. "У нас відаць усё, нічога не схаваеш. У нас нават бяспошлінна аўтамабіль не завязеш. Гэта будзе вядома", - сказаў ён.

Адначасова Прэзідэнт канстатаваў, што, напрыклад, Казахстан і Расія маюць вялікія тэрыторыі і працяглыя граніцы, дзе часам цяжка пракантраляваць усе працэсы.

Гаворачы аб Мытным кодэксе, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пры яго прыняцці ўсё павінна быць улічана. "Мы нічога не павінны страціць. У нас страчваць няма чаго. Калі асноўныя ігракі нашага эканамічнага саюза - Расія і Казахстан - могуць дзесьці на штосьці закрыць вочы і рукой махнуць (у іх грошай шмат, ведаеце ад чаго), то ў нас такіх шалёных грошай няма. Мы зарабляем сваімі мазгамі і рукамі гэтыя грошы", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі