Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2019, 09:17

Лукашэнка: стаўка на спорт прыносіць дывідэнды

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка на развіццё ў Беларусі спорту і правядзенне ў краіне буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў прыносіць дывідэнды. Упэўненасць у гэтым, адказваючы на пытанні журналістаў, выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час спартыўнага свята "Мінская лыжня - 2019", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Яна не суразмерныя дывідэнды прыносіць, а празмерныя дывідэнды. Зразумела, гэта ўсё акупляецца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў першую чаргу размова ідзе аб фарміраванні іміджу краіны. "За гэта - імідж краіны, піяр сапраўдны - цяпер плацяць сотні мільенаў долараў", - адзначыў ён.

Прэзідэнт у якасці прыкладу прывёў праведзены нядаўна ў Мінску чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні, удзельнікі якога змаглі ацаніць гасціннасць і прыгажосць Беларусі нават у зімовы час. "Справа не ў гэтых капейках, якія мы затрацім. Хоць і гэта важна, і ў стратах мы ніколі не былі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб маючых адбыцца ў Беларусі міжнародных спартыўных форумах, Аляксандр Лукашэнка адзначыў не толькі II Еўрапейскія гульні, але і лёгкаатлетычны матч паміж камандамі Еўропы і ЗША. "Я марыў аб гэтым, прасіў кіраўніка міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі прывезці нам матч Еўропа-ЗША. Вы ўяўляеце, якое гэта будзе свята. Гэта не ніжэй за ўзровень, чым Еўрапейскія гульні", - упэўнены беларускі лідар.

"Таму тое, што да нас едуць людзі, што яны ад'язджаюць адсюль з добрым настроем, што захоплены нашай краінай, згадзіцеся, гэта нават не сотні мільёнаў долараў. Гэта ўжо мільярды. Гэта інвестыцыі, можа, не ў нас з вамі, але для нашых дзяцей і ўнукаў гэта вялікі фундамент. Няхай толькі яны гэтым скарыстаюцца. Таму не шкадуйце грошай на тое, каб запрасіць да сябе гасцей", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі