Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 мая 2018, 11:27

Лукашэнка: спрыяльныя знешнія ўмовы дазваляюць разлічваць на дадатковыя даходы ў бюджэт

3 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Спрыяльныя знешнеэканамічныя ўмовы дазваляюць разлічваць на дадатковыя даходы ў бюджэт. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па вырашэнні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.

"Цяпер склаліся спрыяльныя ўмовы. Рост сусветных цэн (на нафту. - Заўвага БЕЛТА) таксама нам на руку, паколькі растуць цэны і на нафтапрадукты, якія мы вырабляем у Беларусі. Даражэй мы прадаём мінеральныя ўгнаенні, у тым ліку калій. Гэта дазваляе разлічваць на дадатковыя даходы ў бюджэт, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Які перыяд часу гэта будзе прадаўжацца, ніхто не ведае, але вечна гэта дакладна не будзе. Трэба літаральна паспець атрымаць максімум выгады з кан'юнктуры, якая склалася, і захаваць апераджальную дынаміку ва ўсіх сферах".

Прэзідэнт канстатаваў наяўнасць немалой колькасці нявырашаных пытанняў і розных меркаванняў наконт гэтага, асабліва наконт напрамкаў расходавання бюджэтных сродкаў. "Рэальны сектар будзе, вядома ж, цягнуць коўдру на сябе, як гэта ў нас часта бывае. Фінансісты скажуць, што трэба перш за ўсё скарачаць дзяржаўны доўг", - адзначыў беларускі лідар.

"Маю пазіцыю чулі не толькі вы, але і ўвесь народ. Бюджэт служыць мэтам сацыяльнай палітыкі. Падаткі павінны максімальна вяртацца ў грамадства праз медыцыну, адукацыю, заработныя платы бюджэтнікам, падтрымку найбольш слабаабароненых слаёў насельніцтва", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Беларусі патрэбны прадпрыемствы, якія працуюць без пастаяннай падпіткі з дзяржбюджэту - ЛукашэнкаБеларусі патрэбны прадпрыемствы, якія працуюць без пастаяннай падпіткі з дзяржбюджэту - Лукашэнка
"Урад мае намер прадоўжыць практыку аказання дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемствам. Не спрачаюся, відаць, некага трэба і падтрымліваць", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка аб задачы росту даходаў насельніцтва: мы не можам у чорным целе трымаць народЛукашэнка аб задачы росту даходаў насельніцтва: мы не можам у чорным целе трымаць народ
"Хацелася б, каб прэм'ер-міністр далажыў аб тым, як будуць расці даходы насельніцтва: зарплаты, пенсіі. Мы не можам у чорным целе трымаць народ", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Кабякоў: эканоміка Беларусі паказвае ўстойлівы збалансаваны ростКабякоў: эканоміка Беларусі паказвае ўстойлівы збалансаваны рост
Паводле слоў Андрэя Кабякова, валавая дабаўленая вартасць прырастае ва ўсіх сектарах эканомікі - у прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, гандлі, транспартнай дзейнасці.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі