Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 жніўня 2019, 12:50

Лукашэнка: справядлівасць павінна быць у аснове ўсіх дзеянняў мясцовай вертыкалі ўлады

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Справядлівасць павінна быць у аснове ўсіх дзеянняў мясцовай вертыкалі ўлады. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны ідэолаг, мясцовая вертыкаль і перастаноўкі ў МАРГ - Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанніГалоўны ідэолаг, мясцовая вертыкаль і перастаноўкі ў МАРГ - Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні

Кіраўнік дзяржавы арыентаваў мясцовую вертыкаль падтрымліваць насельніцтва і пастаянна сустракацца з грамадзянамі, выконваць дадзеныя ім абяцанні. "У нас нармальныя людзі: калі іх папрасіць, яны абавязкова адгукнуцца. Але толькі не трэба падманваць. Калі ты што-небудзь папрасіў і паабяцаў - абавязкова зрабі. Не можаш зрабіць сёння, скажы, што зробіш заўтра. Акуратна працуйце з людзьмі, падтрымлівайце іх. Калі ёсць нейкая несправядлівасць, абавязкова адрэагуйце. Або самі вырашыце, або, калі не можаце на сваім, абласным узроўні вырашыць, неадкладна пазваніце кіраўніку Адміністрацыі - мы зоймемся гэтым", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, самае страшнае ў рабоце органаў улады - несправядлівае стаўленне да людзей. "Людзі ўсё могуць дараваць, але несправядлівасць ніколі не даруюць. У аснове работы ўлады павінна быць справядлівае стаўленне да людзей і справядлівае вырашэнне пытанняў", - перакананы Прэзідэнт.

"Вы прыйшлі ў такі час, калі трэба здаваць экзамен. Можа, нават не за сябе, а за іншых. Праз тры месяцы людзі забудуць, што вы навічкі, што, калі ёсць нейкія недахопы, яны не вашы. Гэта ўсё праз тры месяцы будзе ваша - і добрае, і дрэннае. І экзамен гэты вам давядзецца здаваць нават без падрыхтоўкі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў у тры раёны Магілёўскай вобласціЛукашэнка ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў у тры раёны Магілёўскай вобласці
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўным напрамкам гаспадарчай дзейнасці ў гэтых раёнах з'яўляецца сельская гаспадарка і ёй трэба будзе ўдзяляць асаблівую ўвагу.

Валерый Малашка ўзгоднены на пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкамаВалерый Малашка ўзгоднены на пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама
Аляксандр Яфімчыкаў, Мікалай Сцяпанаў, Васіль Захаранка'

На справядлівае стаўленне да людзей Прэзідэнт звяртаў увагу і ў час папярэдняй сустрэчы з наваспечанымі старшынямі райвыканкамаў у канцы ліпеня, узгадняючы назначэнне шэрага кіраўнікоў. "Людзі нас разумеюць, падтрымліваюць цяперашнюю ўладу. Не без крытыкі, хапае крытыкі. Гэта добра і правільна. Таму трэба размаўляць з людзьмі, ні ў якім разе не павінна быць ніякага націску. Пастаўцеся па-чалавечы да людзей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

"Часу на разварушванне няма" - Лукашэнка актуалізаваў задачы для ідэалогіі, уключаючы сферу інтэрнэту"Часу на разварушванне няма" - Лукашэнка актуалізаваў задачы для ідэалогіі, уключаючы сферу інтэрнэту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, назначаючы Андрэя Кунцэвіча намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, актуалізаваў задачы, якія стаяць сёння перад ідэалагічнай вертыкаллю.

Андрэй Кунцэвіч назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта БеларусіАндрэй Кунцэвіч назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі
Да цяперашняга часу на гэтай пасадзе працаваў Уладзімір Жаўняк, а сам Андрэй Кунцэвіч працаваў на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Лукашэнка ўзгадніў кадравыя перастаноўкі ў МАРГЛукашэнка ўзгадніў кадравыя перастаноўкі ў МАРГ
Пасаду першага намесніка міністра зойме Іван Вежнавец, які да гэтага часу працуе ў МАРГ на пасадзе намесніка міністра.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі