Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2018, 15:13

Лукашэнка: спорт павінен стаць неад'емнай часткай жыцця кожнага дзіцяці

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спорт павінен стаць неад'емнай часткай жыцця кожнага дзіцяці пачынаючы з дзіцячага сада. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб развіцці зімовых відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе павінны разумець, што ніякіх поспехаў мы не даб'ёмся да таго часу, пакуль не створым эфектыўную сістэму выхавання атлетаў. Спартсмен - ключавое звяно. Менавіта ён, яго патрэбнасці і праблемы павінны быць у фокусе нашай увагі. Задача губернатараў - стварыць на месцах для дзяцей усе ўмовы, далучыць іх да заняткаў спортам, - даручыў Аляксандр Лукашэнка. - Спорт павінен стаць неад'емнай часткай жыцця кожнага дзіцяці пачынаючы з дзіцячага сада".

Кіраўнік дзяржавы даручыў заняцца гэтым пытаннем і Міністэрству адукацыі. Паводле яго слоў, у школах мала ўвагі ўдзяляецца спартыўна-масавым мерапрыемствам. "Гэту праблему неяк трэба вырашаць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Трэба адцягнуць увагу дзяцей ад непатрэбных спраў, але не прымушаць сілай, а стварыць святочную атмасферу, зацікавіць дзяцей, дастукацца да іх па ўсіх напрамках, магчыма, нават праз сацыяльныя сеткі", - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Важна падключыць да гэтай работы і бацькоў, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Яны за руку павінны весці сваіх дзяцей на спартыўныя пляцоўкі", - сказаў Прэзідэнт.

У прыклад ён прывёў спаборніцтвы "Залатая шайба" і "Снежны снайпер". Па якасці арганізацыі, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, яны не ўступаюць рэспубліканскім пяршынствам, і бацькі імкнуцца да таго, каб іх дзеці выступалі на гэтых спаборніцтвах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі