Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2019, 18:50

Лукашэнка: спартыўныя сустрэчы глабальных ігракоў здольны мяняць палітычную сітуацыю да лепшага

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартыўныя спаборніцтвы паміж буйнейшымі дзяржавамі і глабальнымі ігракамі здольны мяняць палітычную сітуацыю ў свеце да лепшага. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі адкрыцця лёгкаатлетычнага матчу Еўропа - ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што прымаць гэтыя маштабныя спаборніцтвы для Беларусі вялікі гонар і магчымасць успомніць мінулае стадыёна "Дынама" - стадыёна, дзе выступалі легенды спорту мінулага стагоддзя - савецкія і амерыканскія атлеты.

"Тады матчавая сустрэча СССР - ЗША стала прыкладам сумленнай і бескампраміснай барацьбы. А галоўнае - яна стала сімвалам імкнення да палітычнай раўнавагі і мірнага саперніцтва паміж вялікімі дзяржавамі той эпохі. Упэўнены, што і сёння такія спартыўныя спаборніцтвы здольны мяняць палітычную сітуацыю да лепшага", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Мінску рады сустракаць заакіянскіх сяброў - спартыўную каманду Злучаных Штатаў Амерыкі, якім давялося зрабіць далёкі шлях і хутка адаптавацца да новых умоў. "Упэўнены, што беларуская гасціннасць, цёплая сустрэча гледачоў дапамогуць вам прадэманстраваць на арэне максімум сваіх магчымасцей", - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да амерыканскіх атлетаў.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускія гледачы, безумоўна, будуць падтрымліваць усіх спартсменаў - гэта ў характары талерантнага і адкрытага свету народа. "Мы дакладна ведаем: хто б ні перамог, мы - мільёны балельшчыкаў з усяго свету - станем сведкамі нараджэння новых легенд лёгкай атлетыкі", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі