Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 снежня 2016, 13:56

Лукашэнка спадзяецца, што Год навукі ў Беларусі будзе больш плённым, чым Год культуры

30 снежня, Стаўбцоўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Год навукі ў Беларусі пройдзе больш плённа, чым адыходзячы Год культуры. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі шчыра, не хацелася б, каб будучы Год навукі прайшоў так, як Год культуры", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што калі, напрыклад, аб'яўляецца Год культуры, то ўсе разлічваюць, што ў такі перыяд у гэтай галіне павінны быць нейкія дасягненні, здзейсніцца штосьці вялікае. "Можа, я займаўся больш іншымі праблемамі, але выдатнага нічога ўспомніць не магу. Для культуры гэта быў звычайны год", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі