Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2017, 13:05

Лукашэнка: СНД паставяць помнік, калі яна вырашыць праблему Прыднястроўя, Нагорнага Карабаха або Данбаса

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гонар Садружнасці Незалежных Дзяржаў варта было б паставіць помнік, калі б яна вырашыла праблему Прыднястроўя, Нагорнага Карабаха або Данбаса. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір", паведамляе БЕЛТА.

Разважаючы пра будучыню СНД, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рэформы, якія прапануюцца, здаюцца нязначнымі на фоне існуючых праблем. Напрыклад, ці можна параўноўваць спробы зрабіць больш эфектыўным апарат Садружнасці з існуючымі канфліктамі паміж дзяржавамі?

"Калі б мы ў рамках СНД вырашылі прыднястроўскую праблему, Нагорнага Карабаха праблему, праблему Данбаса ва Украіне, тады трэба дзесьці ў цэнтры еўразійскай прасторы паставіць помнік Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Але мы ж гэтага не робім. І часам не робім не таму, што нельга зрабіць, а таму што розныя інтарэсы. А праблему вырашаць трэба", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры вырашэнні гэтых канфліктаў, лічыць Прэзідэнт, неабходна зыходзіць з інтарэсаў людзей. "У Нагорным Карабаху што, людзі добра жывуць, пастаянна падпадаючы пад уздзеянне пэўных ваенных праблем? Яны проста жывуць і чакаюць, што заўтра штосьці здарыцца, не дай бог, бомба на галаву ўпадзе. Гэта нармальна? Гэта ненармальна! Каму гэта выгадна? Нікому!" - падкрэсліў ён.

"Трэба вырашыць вось гэтыя пытанні, якія ляжаць на паверхні ў СНД, перш чым заглядваць у будучае, - лічыць кіраўнік дзяржавы. - І, вырашаючы гэтыя пытанні, мы ўбачым новыя стратэгічныя напрамкі, па якіх нам трэба будзе дзейнічаць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі