Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 кастрычніка 2016, 12:21

Лукашэнка: Саюз Беларусі і Расіі - прыклад і ўзор глыбокай інтэграцыі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз Беларусі і Расіі - прыклад і ўзор глыбокай інтэграцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых делегацый Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што СНД - добрая пляцоўка для сустрэч і перагавораў, вырашэння тактычных пытанняў. Еўразійскі эканамічны саюз прадугледжвае ўжо глыбокую эканамічную інтэграцыю. "Яшчэ больш глыбокая інтэграцыя ў Саюзе Беларусі і Расіі. Ён з'яўляецца прыкладам і ўзорам", - падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што пры стварэнні ЕўрАзЭС краіны абапіраліся менавіта на многія беларуска-расійскія дамоўленасці.

"Калі нехта гатовы перайсці ад эканамічнага саюза да цеснага эканамічнага ваенна-палітычнага саюза ў рамках Саюза Беларусі і Расіі, дагавор адкрыты", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі