Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2018, 14:05

Лукашэнка: ролю Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта ў эканоміцы краіны неабходна павышаць

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ролю і значэнне Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі ў эканоміцы краіны неабходна ўзмацняць. Такую задачу кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка паставіў 8 лютага ў час рабочай сустрэчы з Кіраўніком спраў Прэзідэнта Віктарам Шэйманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэта трэба арыентавацца. І ролю Кіраўніцтва справамі трэба павышаць. Гэта галоўная задача", - сказаў беларускі лідар.

Абмяркоўваліся вынікі работы Кіраўніцтва справамі і падведамных прадпрыемстваў у 2017 годзе і перспектывы на будучы перыяд. Адзначана, што прадпрыемствы, якія ўваходзяць у структуру, паказалі добрую дынаміку, павысілася рэнтабельнасць у сельскагаспадарчым і прамысловым сегментах. Экспарт тавараў і паслуг у цэлым па Кіраўніцтве справамі ў мінулым годзе вырас на 21,4 працэнта ў параўнанні з 2016 годам. Дадатнае сальда знешняга гандлю павялічылася на 24 працэнты.

Кіраўніку дзяржавы таксама было даложана аб планах па асваенні новых напрамкаў у дзейнасці Кіраўніцтва справамі. Так, прапрацоўваецца пытанне пашырэння работы ў галіне фармацэўтыкі. Адпаведная тэматыка абмяркоўваецца з партнёрамі ў Індыі і Казахстане.

Акрамя таго, разгледжана пытанне стварэння прадпрыемства ў сферы электронных латарэй.

Віктар Шэйман далажыў Прэзідэнту аб рэфармаванні сельскагаспадарчага холдынга, які ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва справамі, стварэнні тавараправоднай сеткі па пастаўках у расійскія рэгіёны мясной і малочнай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі