Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2017, 09:02

Лукашэнка разлічвае на выхад беларуска-індыйскіх адносін на якасна новы ўзровень

12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на выхад беларуска-індыйскіх адносін на якасна новы ўзровень. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах з міністрам замежных спраў Індыі Сушмай Сварадж, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне сапраўды прыемна быць у гэтай цудоўнай краіне. Я шчыра лічу, што Індыя - вельмі перспектыўная краіна, якая ўжо ў бліжэйшым будучым, у наш з вамі час, будзе вызначаць і будучае нашай планеты, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Хацелася б, каб міністэрствы замежных спраў Індыі і Беларусі сталі сапраўднымі маторамі развіцця, надання дынамікі нашым адносінам".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што калі два міністры возьмуць на сябе гэту функцыю, адыграюць сваю ролю ва ўмацаванні двухбаковых адносін, то ў бліжэйшыя гады Беларусь і Індыя выйдуць на вельмі высокі ўзровень адносін. "А ў нас ёсць што прапанаваць адзін аднаму", - заўважыў ён.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў адсутнасць праблемных момантаў у адносінах Беларусі і Індыі. "Але каб будынак нашай дружбы быў трывалым, трэба пад яго падвесці моцны фундамент. Гэта эканоміка, гандлёва-эканамічныя адносіны. У перагаворах з кіраўніцтвам Індыі будуць у цэнтры ўвагі менавіта гэтыя пытанні", - дадаў беларускі лідар.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Індыі адзначыла, што гэты візіт мае асаблівае значэнне, паколькі бакі адзначаюць 25 гадоў устанаўлення дыпламатычных адносін. Яна падкрэсліла цесныя гістарычныя і культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі і згадзілася, што патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва рэалізаваны далёка не поўнасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі