Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2016, 10:41

Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам

13 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нашай краіны Ватыкан - асаблівы партнёр у міжнародным дыялогу. У нас склаліся выключнае ўзаемаразуменне і давер з кіраўнікамі Рымска-каталіцкай царквы і асабіста з Яго Святасцю Папам Рымскім Францыскам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што пры новым Апостальскім нунцыю двухбаковае супрацоўніцтва захавае і ўмацуе традыцыйна дружалюбны і плённы характар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі