Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 мая 2017, 09:05

Лукашэнка разлічвае на пашырэнне ўзаемавыгаднага беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва

29 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Высокія дасягненні вашай краіны ў розных галінах прызнаны сусветнай супольнасцю і з'яўляюцца арыенцірамі для многіх дзяржаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што ўзаемнае імкненне да развіцця актыўнага двухбаковага дыялогу будзе і ў далейшым садзейнічаць паглыбленню і пашырэнню ўзаемавыгаднага беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі