Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 жніўня 2018, 09:21

Лукашэнка разлічвае на пашырэнне кантактаў паміж Беларуссю і Інданезіяй

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Інданезія Джока Відода і інданезійскі народ з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ўпэўнены, што развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Інданезіяй на аснове актыўнага пашырэння двухбаковых кантактаў на ўсіх узроўнях і ў далейшым будзе садзейнічаць працвітанню абедзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Джока Відода моцнага здароўя, плённай дзейнасці, а таксама міру і дабрабыту грамадзянам Інданезіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі