Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 15:43

Лукашэнка разлічвае на новы штуршок у развіцці эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая

21 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на новы штуршок у развіцці эканамічнага супрацоўніцта Беларусі і Кітая. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нас радуе, што на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства выведзены адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Аб асноўных нашых праектах сёння ўжо сказана нямала. Разам з пашырэннем двухбаковага супрацоўніцтва практычна па ўсіх напрамках мы аказваем адзін аднаму падтрымку на міжнароднай арэне. У нас вельмі добрыя адносіны з Кітаем і яго кіраўніцтвам", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, чарговы візіт на вышэйшым узроўні дасць новы імпульс і штуршок развіццю адносін не толькі па дыпламатычных і палітычных напрамках, але і па эканамічнай лініі.

Як паведамлялася, візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай плануецца ў маі. Акрамя ўдзелу кіраўніка дзяржавы ў міжнародным форуме "Адзін пояс - адзін шлях" запланавана двухбаковая сустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі