Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка разлічвае на далейшае пазітыўнае развіццё беларуска-сербскіх адносін

Прэзідэнт 18.05.2017 | 10:41
Таміслаў Нікаліч і Аляксандр Лукашэнка
Таміслаў Нікаліч і Аляксандр Лукашэнка

18 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшае пазітыўнае развіццё беларуска-сербскіх адносін. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што як бы ні складваліся абстаноўка і сітуацыя ў Сербіі і ў Беларусі, народы дзвюх краін заўсёды цягнуліся адзін да аднаго. І з прыходам да ўлады Таміслава Нікаліча беларуска-сербскія адносіны значна змяніліся. "Мы сустракаліся ў Пекіне з выбраным Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. І я заўважыў, што той фундамент, які мы заклалі ў аснову аднаўлення нашых дружалюбных адносін паміж праваслаўнымі народамі Беларусі і Сербіі, умацоўваецца. Я бачу гэта па выбраным Прэзідэнце. Ён абсалютна настроены гэтак жа, праводзячы такую палітыку нашай дружбы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён сказаў, што тавараабарот паміж Беларуссю і Сербіяй павялічыўся ў разы за апошнія гады. "У нас няма закрытых тэм. Вы павінны ведаць, што мы заўсёды з любоўю і павагай ставіліся да сербаў і будзем прытрымлівацца такой палітыкі", - запэўніў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што вельмі цэніць пазіцыю Таміслава Нікаліча адносна Беларусі. "Сутнасць гэтай пазіцыі ў тым, што Таміслаў Нікаліч яшчэ да свайго выбрання Прэзідэнтам не проста прыязджаў у Беларусь, а адкрыта, сумленна і прынцыпова падтрымліваў, займаў жорсткую пазіцыю па абароне інтарэсаў беларускага народа, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - Гэта - галоўнае. Таму што з прэзідэнтамі мы абавязаны супрацоўнічаць. Падабаемся мы адзін аднаму - не падабаемся, мы павінны ўспрымаць рэаліі. А проста як чалавек - да выбрання - Таміслаў Нікаліч быў асаблівым у адносінах да нашай краіны".

"Таму ўзнагарода сённяшняя (Аляксандр Лукашэнка ўручыў Таміславу Нікалічу ордэн Дружбы народаў. - Заўвага БЕЛТА) абсалютна заслужаная. Тут няма ніякіх умоўнасцей. Тут няма нічога такога, што звязана з пасадай Прэзідэнта, хоць і не без гэтага. Таму што калі цябе выбралі Прэзідэнтам, мы ажыццявілі тое, што павінны былі зрабіць даўно пры мінулых кіраўніках Сербіі", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Таміслава Нікаліча "далёка не адыходзіць" ад адносін паміж Беларуссю і Сербіяй, трымаць іх у полі зроку, часцей прыязджаць у Беларусь і падказваць, на што трэба звярнуць увагу. "Думаю, што Таміслаў стане выдатным паслом добрай волі сербскага і беларускага народаў у імя ўмацавання нашай дружбы. Я на гэта вельмі разлічваю", - рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.-0-

Лукашэнка ўзнагародзіў Нікаліча ордэнам Дружбы народаўЛукашэнка ўзнагародзіў Нікаліча ордэнам Дружбы народаў
Дзяржаўная ўзнагарода ўручана за значны ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй.

Нікаліч пасля завяршэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў можа прадоўжыць курыраваць супрацоўніцтва Беларусі і СербііНікаліч пасля завяршэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў можа прадоўжыць курыраваць супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі
"Мы паставілі нашы адносіны на такі высокі ўзровень, што яны ўжо ніколі не змогуць пагоршыцца", - упэўнены Таміслаў Нікаліч.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Мінск уваходзіць у топ-3 гарадоў СНД для падарожжаў Аналітычнае агенцтва "ТурСтат" склала рэйтынг самых папулярных гарадоў СНД для расiйскиiх турыстаў летам 2017 года.