Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2017, 10:21

Лукашэнка разлічвае на актыўнае і плённае развіццё беларуска-французскага супрацоўніцтва

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону і грамадзянам гэтай краіны з нагоды нацыянальнага свята Французскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Узаемная сімпатыя нашых народаў, шчыры добразычлівы інтарэс заўсёды былі і застаюцца надзейным фундаментам шматграннага беларуска-французскага супрацоўніцтва, якое, я ўпэўнены, будзе і ў далейшым актыўна і плённа развівацца", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмануэлю Макрону здароўя, поспехаў у рэалізацыі распачатых важных дзяржаўных рэформ, а таксама міру і дабрабыту французскаму народу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі