31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Ермаловіча Максіма Леанідавіча - міністрам фінансаў;
Каранкевіча Віктара Міхайлавіча - міністрам энергетыкі;
Мірончыка Дзмітрыя Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нарвегія па сумяшчальніцтве;
Астапенку Уладзіміра Аркадзьевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай і Рэспубліцы Перу па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Рыбакова Андрэя Аляксеевіча - старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі;
Алексінай Алены Іванаўны - старшынёй Гомельскага райвыканкама;
Горлава Юрыя Мікалаевіча - старшынёй Маладзечанскага райвыканкама;
Колесеня Дзяніса Сяргеевіча - старшынёй Стаўбцоўскага райвыканкама;
Марціновіча Дзмітрыя Васільевіча - старшынёй Быхаўскага райвыканкама;
Засемчука Леаніда Іванавіча - старшынёй Клімавіцкага райвыканкама;
Рагожніка Аляксандра Мікалаевіча - генеральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод";
Зарамбоўскай Ірыны Артураўны - дырэктарам ААТ "Брэсцкі электралямпавы завод";
Рабкаўца Івана Рыгоравіча - намеснікам міністра транспарту і камунікацый;
Сікорскага Арцёма Ігаравіча - дырэктарам Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый;
Бондарава Ігара Мікалаевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Дубай (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты);
Гладышава Сяргея Сяргеевіча - членам Брэсцкага аблвыканкама;
Невяроўскага Аляксандра Віктаравіча - членам Гродзенскага аблвыканкама;
Міхалюка Паўла Рышардавіча - членам Гродзенскага аблвыканкама;
Церахава Аляксандра Аляксандравіча - членам Магілёўскага аблвыканкама.-0-