Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2016, 15:22

Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Грынкевіча Андрэя Міхайлавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Румыніі;

Сідарэнку Дзяніса Уладзіміравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія;

Свірыда Мікалая Анатольевіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта;

Гучка Аляксандра Яўгенавіча - намеснікам старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Вялічкі Алега Іванавіча - намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама;

Грыцука Аляксандра Барысавіча - старшынёй Івацэвіцкага райвыканкама;

Пеніна Уладзіміра Пятровіча - намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама;

Лындзіна Алега Міхайлавіча - старшынёй Дубровенскага райвыканкама;

Шарага Юрыя Аляксандравіча - старшынёй Жодзінскага гарвыканкама;

Шостака Пятра Мікалаевіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска;

Цурана Арцёма Мікалаевіча - кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска;

Кулажанкі Юрыя Іванавіча - рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту";

Паляводы Івана Іванавіча - начальнікам дзяржаўнай установы адукацыі "Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь";

Фаміна Ігара Аляксеевіча - намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

Задзірана Сяргея Уладзіміравіча - першым намеснікам міністра юстыцыі;

Аўдзеева Андрэя Дзмітрыевіча - намеснікам міністра юстыцыі;

Смірновай Святланы Іванаўны - дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гранітэкс";

Мацельскай Ганны Мар'янаўны - кіраўніком спраў Мінскага гарвыканкама;

Шпак Ганны Сямёнаўны - намеснікам начальніка дэпартамента прававога забеспячэння Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы;

Кавалёвай Людмілы Генадзьеўны - першым намеснікам старшыні дзяржаўнай установы "Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі