Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2015, 15:11

Лукашэнка расказаў аб выяўленай карупцыйнай схеме ў дзейнасці Ашмянскай мытні

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб выяўленай карупцыйнай схеме ў дзейнасці Ашмянскай мытні. Недапушчальнасці такіх фактаў кіраўнік дзяржавы запатрабаваў сёння, сустракаючыся з кіруючым складам Дзяржаўнага мытнага камітэта і мытняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што часта "карупцыйная ржа раз'ядае і вашы рады". "Зусім нядаўна быў раскрыты абуральны выпадак. Камітэт дзяржбяспекі разам з іншымі праваахоўнымі органамі выявіў, што ў Ашмянскай мытні ў злачынную дзейнасць быў уцягнуты ледзь не ўвесь асабовы склад мытнага паста "Каменны Лог", - сказаў Прэзідэнт.

"Крымінальная схема дзейнічала доўгі тэрмін. Фігурантамі з'яўляюцца амаль 20 службовых асоб, агульны злачынны прыбытак вылічаецца мільёнамі долараў, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Хацелася б, каб хто-небудзь адказаў: чаму пры наяўнасці вопытнага цэнтральнага апарату, сістэмы падбору, падрыхтоўкі, расстаноўкі кадраў, усіх службаў унутрыведамаснага кантролю, уласнай бяспекі ў вас пад бокам сфарміравалася такая банда? Я запатрабаваў прынцыпова разабрацца ў рамках крымінальнай справы, хто гэта ўсё арганізаваў і хто да гэтага мае дачыненне".

Прэзідэнт запатрабаваў, каб нанесены краіне ўрон быў кампенсаваны не проста ў поўным, а ў 3-5-разовым памеры.

Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэта, падкрэсліў, што самае галоўнае - стварыць атмасферу нецярпімасці да такіх праяў. "Трэба сфарміраваць усвядомленае разуменне кожным супрацоўнікам - факт хабарніцтва, няхай нават адзінкавы, дыскрэдытуе ўсю мытную службу ў вачах грамадскасці, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - І маральны ўрон ад карупцыі нельга змераць ніякімі грашамі. Выпальваць гэта зло будзем гарачым жалезам. Мы ні з чым не лічымся, змагаючыся з гэтай заразай".
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі