Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 верасня 2018, 12:58

Лукашэнка расказаў аб галоўным выніку трохгадзінных перагавораў з Мірзіёевым

13 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у пашыраным складзе расказаў аб выніках трохгадзінных перагавораў двух лідараў у фармаце сам-насам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўны вынік нашых перагавораў (я хачу, каб гэта чулі члены ўрада, адказныя людзі з двух бакоў): мы дамовіліся, што ў нас у Беларусі няма закрытых тэм не толькі для абмеркавання, але і для далейшых дзеянняў. Калі нешта нашы ўзбекскія браты ўбачаць у Беларусі патрэбнае, гэта будзе неадкладна зроблена: або перанесена вытворчасць на вашу тэрыторыю, або створым сумеснае прадпрыемства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У прыклад Прэзідэнт прывёў магчымае стварэнне прадпрыемства ў сферы лёгкай прамысловасці. "Мы тут будзем вырошчваць бавоўну, перапрацоўваць яе ў Беларусі і прадаваць на тых рынках, дзе бавоўна не расце, - растлумачыў ён. - У нас ёсць тэхналогіі, людзі, у нас захавалася школа, вытворчасць. Сыравіна - давайце будзем дамаўляцца".

"Разам будзем гэта ствараць. Адкрыю сакрэт: я не супраць, калі вы ўвойдзеце ў капітал нашых прадпрыемстваў. Гэта будзе і ваша прадпрыемства. І будзем прадаваць на еўрапейскім рынку самыя добрыя тканіны, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Я вельмі прашу, каб члены нашага ўрада гэта пачулі, і каб не было скаргаў з боку нашых узбекскіх таварышаў".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў савецкі час бавоўна з Узбекістана перапрацоўвалася ў Беларусі - у Баранавічах працаваў велізарны камбінат. "Трэба вярнуцца да гэтага зноў і зрабіць гэта ўзаемавыгадным. Мы гатовы", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі