Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 сакавіка 2017, 12:18

Лукашэнка: работа праваахоўнікаў па прафілактыцы правапарушэнняў павінна быць дзейснай

10 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Работа праваахоўнікаў па прафілактыцы правапарушэнняў павінна быць практычнай і дзейснай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па выніках дзейнасці праваахоўных органаў у 2016 годзе і пытаннях аптымізацыі праваахоўнай і судовай сістэм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праблем у сферы праваахоўнай дзейнасці, на жаль, яшчэ хапае. Перш за ўсё, у пытаннях забеспячэння належнага ўзаемадзеяння ў працэсе прафілактыкі і папярэджання правапарушэнняў, раскрыцця і расследавання злачынных дзеянняў, выключэння дубліравання і фармалізму ў рабоце, паўнаты пакрыцця ўрону, нанесенага злачынствамі, - сказаў Прэзідэнт. - Асабліва я хацеў бы падкрэсліць пытанне прафілактыкі".

Пры гэтым, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, праваахоўныя органы не павінны займацца аднымі размовамі - гэтага недастаткова. Прафілактычная работа павінна быць практычнай і дзейснай.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на гэта звярталася ўвага пры разглядзе дэкрэта нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" на нядаўняй нарадзе. "Менавіта гэты дэкрэт якраз накіраваны на прафілактыку. Гэта магутнае прафілактычнае дзеянне. Я звяртаў увагу нашага міністра ўнутраных спраў перш за ўсё на гэту праблему. Чаму? Таму што чалавек непрацуючы (вы лепш за мяне гэта ведаеце) - гэта будучы злачынец, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Павінны быць дзейсныя рычагі ўздзеяння ў плане прафілактычнай работы па недапушчэнні злачынстваў у будучым. Гэта не толькі нашы размовы і ўгаворванні".

Акрамя таго, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, трэба ўдзяляць асаблівую ўвагу негатыўным працэсам, якія адбываюцца вакол Беларусі.

"Тэрарыстычныя акты ў краінах Заходняй Еўропы, у тым ліку якія ўчыняюцца радыкальна новымі спосабамі. Кібератакі на аб'екты інфраструктуры дзяржаў, патокі мігрантаў, ваенны канфлікт ва Украіне. Гэтыя фактары не могуць не закранаць інтарэсы Беларусі. Таксама як і не могуць таму намі не ўлічвацца, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Ужо сёння беларускае грамадства сутыкнулася з раней невядомымі злачыннымі праявамі. Таму нам неабходна своечасова і эфектыўна адказваць на ўсе рызыкі, выклікі і пагрозы бяспецы нашых грамадзян і дзяржавы".

На сённяшняй нарадзе плануецца разгледзець вынікі работы праваахоўных органаў у мінулым годзе, а таксама пытанні іх далейшага развіцця. Прэзідэнт звярнуў увагу: "Гэта мерапрыемства традыцыйнае, паколькі ў тым ці іншым фармаце такія нарады з праваахоўнымі органамі мы праводзілі і раней. Што яго вызначае - гэта максімальна шырокае прадстаўніцтва ўсіх галін улады. Гэта маё патрабаванне, паколькі пытанні забеспячэння бяспекі грамадзян - найважнейшыя для любой дзяржавы".

Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі абстаноўка ў сферы забеспячэння грамадскай бяспекі і аховы правапарадку ў цэлым стабільная і кантралюемая. За апошнія 10 гадоў злачыннасць знізілася практычна ў два разы. Расце і раскрывальнасць злачынных дзеянняў. Паводле апошніх міжнародных ацэнак, у глабальных рэйтынгах вяршэнства права і процідзеяння карупцыі Беларусь значна палепшыла свае пазіцыі і знаходзіцца на больш высокіх месцах у параўнанні не толькі з краінамі СНД, але і шэрагам еўрапейскіх дзяржаў.

Такая дадатная дынаміка, на думку кіраўніка дзяржавы, шмат у чым абумоўлена сістэмнымі пераўтварэннямі ў праваахоўнай і судовай сферы, якія праведзены ў апошнія гады. Гэта стварэнне Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, утварэнне адзінай сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі пад кіраўніцтвам адзінага вышэйшага судовага органа - Вярхоўнага суда.

"У выніку гэтых пераўтварэнняў у нас сфарміраваны выразныя, сучасныя падыходы да арганізацыі дзейнасці праваахоўных органаў, размежавання іх кампетэнцыі, збалансаванасці намаганняў па забеспячэнні законнасці і правапарадку, - растлумачыў беларускі лідар. - Калі гэта не так і ёсць нейкія тут пытанні з перасячэннем функцый, нехта некім незадаволены або нехта некаму перашкаджае працаваць, прашу на гэту тэму выказацца і ні ў якім выпадку не замоўчваць праблемныя пытанні ў плане сістэмнасці, скаардынаванасці і зладжанасці дзеянняў праваахоўных органаў".-0-

Лукашэнка: праваахоўная сістэма Беларусі павінна быць максімальна эфектыўнай і аптымальнай
"Аднак галоўныя патрабаванні да функцыянавання праваахоўнай і судовай сістэм застаюцца нязменнымі. Гэта своечасовае выяўленне і спыненне антыграмадскіх праяў, найстражэйшае выкананне законнасці, недапушчальнасць прыцягнення невінаватых да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: пры аптымізацыі галоўнае - захаваць эфектыўнасць праваахоўнай сістэмыЛукашэнка: пры аптымізацыі галоўнае - захаваць эфектыўнасць праваахоўнай сістэмы
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што аптымізацыя не тоесная скарачэнню. "Нельга яе зводзіць да простага скарачэння штатаў, хоць лішніх людзей быць не павінна", - сказаў ён.

Лукашэнка ставіць задачу вырашыць праблему страхавога стажу для ваеннаслужачыхЛукашэнка ставіць задачу вырашыць праблему страхавога стажу для ваеннаслужачых
"Неабходна ўважліва паглядзець на праблему так званага страхавога стажу для ваеннаслужачых. Гэта няправільна, калі выслуга гадоў на ваеннай службе наогул не залічваецца ў страхавы стаж, неабходны для назначэння працоўнай пенсіі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка патрабуе спрашчаць і рабіць таннейшай дазвольную сістэмуЛукашэнка патрабуе спрашчаць і рабіць таннейшай дазвольную сістэму
"Трэба старацца спрашчаць і рабіць таннейшай дазвольную сістэму. Няправільна, калі дзяржорган імкнецца зарабляць на сертыфікацыі прадукцыі або выдачы ліцэнзій. Менавіта адсюль ідзе карупцыя і іншыя злоўжыванні. Гэта стрымлівае эканамічнае развіццё", - заявіў Прэзідэнт.

Дробязныя прыдзіркі да прадстаўнікоў рэальнага сектара эканомікі і інвестараў недапушчальныя - Лукашэнка
Асабліва, паводле слоў Прэзідэнта, неабходны ўзважаны падыход пры прыняцці мер рэагавання ў сітуацыях, калі інвестыцыйны праект знаходзіцца ў актыўнай стадыі рэалізацыі, а таксама калі інвестары і іншыя суб'екты гаспадарання добрасумленна выконваюць падатковыя і іншыя сацыяльныя абавязацельствы.

Лукашэнка - праваахоўнікам: трэба працаваць без дубліравання функцый і залішняй справаздачнасціЛукашэнка - праваахоўнікам: трэба працаваць без дубліравання функцый і залішняй справаздачнасці
"Перад усімі структурамі праваахоўнай сістэмы стаіць задача максімальнай скаардынаванасці дзеянняў. У гэтым плане яшчэ нямала праблем. Адна з іх - дубліраванне функцый. Кампетэнцыя кожнага органа павінна быць дакладна сфармулявана, каб не дапускаць двайнога тлумачэння", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі