Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2017, 15:21

Лукашэнка: прысуджэнне дзяржузнагарод за навуковыя працы не павінна мець фармальны характар

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прысуджэнне дзяржаўных узнагарод за навуковыя працы не павінна мець фармальны характар. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры наведванні навукова-практычнага цэнтра Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з распрацоўкамі, вылучанымі ў 2016 годзе на саісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што прысуджэнне дзяржузнагарод за навуковыя працы не павінна быць фармальным, інакш можна страціць па-сапраўднаму каштоўныя распрацоўкі і дасягненні.

"Я хачу дзейнічаць у рамках сумленнасці і справядлівасці, а яны заснаваны на аб'ектыўнасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У нас наперадзе сур'ёзная нарада па навуцы. Трэба паглядзець на ўсіх распрацоўшчыкаў, мы павінны на іх звярнуць сур'ёзную ўвагу. Калі мы не змаглі ім прысвоіць лаўрэатаў дзяржаўнай прэміі, адбярыце гэтыя работы (калі відаць, што эфект каласальны і яна заслугоўвае прынамсі ўвагі), падумайце і ўнясіце мне прапановы, што мы будзем рабіць з гэтымі людзьмі і работамі. Так, усе не павінны дзяржпрэміі атрымліваць, таму што гэта ўжо будзе абязлічванне. Але яны заслугоўваюць іншага заахвочвання".

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта прааналізаваць, які эканамічны эфект для краіны прынеслі навуковыя работы, якія атрымалі дзяржаўныя прэміі ў папярэднія гады.

Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў ліку аўтараў многіх навуковых работ часта можна ўбачыць і саміх кіраўнікоў прадпрыемстваў або арганізацый. "Я паглядзеў - вакол начальнікі. Толькі не разумею, калі ў дырэктара прадпрыемства ёсць вольны час, каб сесці і стварыць цуд, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Я хачу, каб быў аўтар, сапраўдны аўтар, які гэтага заслугоўвае. А прымазвацца да славы не трэба".

Аляксандр Лукашэнка падрабязна азнаёміўся з кожнай работай, якая была вылучана ў 2016 годзе на саісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі. Гэта былі распрацоўкі і праекты ў сферы трансплантацыі органаў, прамысловасці, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, нафтаздабычы, будаўніцтва, тэхналогій і гісторыі.

Многія з іх сталі добрым прыкладам імпартазамяшчэння. Напрыклад, калектыў аўтараў з Нацыянальнай акадэміі навук стварыў банк генетычных рэсурсаў сельскагаспадарчых і лясных раслін для забеспячэння харчовай і біялагічнай бяспекі краіны. Дзякуючы ім цяпер у Беларусі можна будзе вырошчваць гарчыцу, гэта дасць магчымасць прадпрыемствам не імпартаваць яе насенне з-за мяжы для вытворчасці прыправы. Акрамя таго, спецыялісты прапануюць вырошчваць у рэспубліцы лубін: гэта расліна па сваіх якасцях цудоўна замяняе сою, якую ў вялікіх аб'ёмах імпартуюць у краіну.

Яшчэ адным дасягненнем вучоных у сельскагаспадарчай сферы стала стварэнне і ўкараненне ў вытворчасць комплексаў машын для хімізацыі зямель. За 2015-2016 гады было выраблена 615 адзінак такой тэхнікі на суму $6,7 млн. Палавіна з іх прададзена за мяжу.

Не засталіся незаўважанымі за межамі Беларусі і працы беларускіх праекціроўшчыкаў. Супрацоўнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта распрацавалі эфектыўную металічную структурную канструкцыю, якая выкарыстоўвалася пры будаўніцтве Летняга амфітэатра ў Віцебску, стадыёна "Спартак" у Магілёве, будынка Нацыянальнага алімпійскага камітэта і "Мінск-Арэны", а таксама іншых аб'ектаў. Нядаўна беларускія спецыялісты спраектавалі пакрыццё (дах у выглядзе купала) для будынка Траццякоўскай галерэі.-0-

Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве ў Беларусі новага цэнтра транспланталогііЛукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве ў Беларусі новага цэнтра транспланталогіі
Прэзідэнт азнаёміўся з новымі медыцынскімі тэхналогіямі, укаранёнымі ў работу цэнтра, агледзеў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, трансплантацыі, лабараторыю клетачных тэхналогій.

Лукашэнка: гісторыю станаўлення беларускай дзяржавы трэба праўдзіва адлюстраваць у новых падручнікахЛукашэнка: гісторыю станаўлення беларускай дзяржавы трэба праўдзіва адлюстраваць у новых падручніках
Знаёмячыся з распрацоўкамі, вылучанымі ў 2016 годзе на саісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі, Прэзідэнт зацікавіўся цыклам навуковых работ "Вытокі беларускай дзяржаўнасці: Полацкая і Віцебская землі ў IX-XVIII стагоддзях".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі