Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 мая 2017, 09:00

Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця форуму "Адзін пояс і адзін шлях" у Пекіне

15 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 мая прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця форуму "Адзін пояс і адзін шлях" у Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маштабны саміт урачыста стартаваў 14 мая ў Кітайскім дзяржаўным канферэнц-цэнтры. На форум прыбылі лідары 29 краін, а ўсяго яго ўдзельнікамі сталі дэлегацыі амаль са 130 дзяржаў.

Стратэгічная канцэпцыя стварэння Эканамічнага пояса Шаўковага шляху была вылучана Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у верасні 2013 года. Яна накіравана на распрацоўку інавацыйнай мадэлі ўзаемадзеяння і фарміраванне новага парадку міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Ва ўзаемасувязі з ініцыятывай будаўніцтва Марскога шаўковага шляху XXI стагоддзя аб'яднаная канцэпцыя атрымала назву "Адзін пояс і адзін шлях".

Прыярытэтамі гэтай канцэпцыі з'яўляюцца палітычная каардынацыя паміж краінамі, узаемасувязь інфраструктуры, бесперабойны гандаль, свабоднае перамяшчэнне капіталу і ўмацаванне блізкасці паміж народамі.

Беларусь адна з першых падтрымала ініцыятыву кіраўніцтва Кітая аб рэалізацыі гэтага праекта. Краіна задзейнічана ў двух з чатырох ключавых маршрутах новага сухапутнага Шаўковага шляху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі