Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 студзеня 2018, 09:53

Лукашэнка прыняў рашэнні па падтрымцы асобных прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама і "Беллегпрама"

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнні па падтрымцы асобных прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама і "Беллегпрама". Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадпрыемствам прадастаўлена адтэрміноўка па вяртанні пазыковых сродкаў, а таксама растэрміноўка па выплаце працэнтаў за прадастаўленыя банкаўскія крэдытныя рэсурсы.

Пры гэтым з улікам патрабаванняў Прэзідэнта Беларусі прапанаваныя тэрміны вяртання выдзеленых сродкаў былі скарочаны, а таксама ўзмоцнены ўмовы прадастаўлення дзяржавай падтрымкі.

За невыкананне даручэнняў па выхадзе на эфектыўную работу шэрага прадпрыемстваў прамысловага і будаўнічага комплексу адказныя службовыя асобы рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці (папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі