Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 сакавіка 2018, 10:53

Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Палаца гімнастыкі ў Мінску

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме сёння ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (Палац гімнастыкі), які размясціўся на праспекце Пераможцаў у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандру Лукашэнку даложаць аб выкананні яго даручэнняў па будаўніцтве спартыўнага комплексу, затым ён азнаёміцца з функцыянальнымі магчымасцямі цэнтра.

Чакаецца, што ў адкрыцці Палаца гімнастыкі прымуць удзел вядомыя алімпійскія чэмпіёнкі Беларусі і Расіі і іншыя знакамітыя атлеты, у тым ліку прэзідэнт Еўрапейскага саюза гімнастыкі Фарыд Гаібаў.

Рашэнне аб будаўніцтве Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы было прынята Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Актыўная фаза работ пачалася ў кастрычніку 2016 года. Комплекс для мастацкай гімнастыкі ўключае ў сябе дзве вялікія трэніровачныя залы, дзве залы для груп пачатковай падрыхтоўкі, чатары залы харэаграфіі, залу аэробікі, а таксама басейн, дзве саўны, трэнажорную залу, салярый, кафэ, гасцінічны блок на 18 месц, кардыязону, кабінет фізіятэрапіі, масажны кабінет, працэдурныя памяшканні і пакоі адпачынку для спартсменак і трэнераў, адміністрацыйны блок.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі