Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2017, 13:54

Лукашэнка прыме ўдзел у вучэнні "Захад-2017" на тэрыторыі Беларусі, Пуціна таксама запрасілі

15 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у актыўнай фазе сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Паводле яе слоў, Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з ходам вучэння на тэрыторыі Беларусі. "Пакуль дачасна гаварыць аб канкрэтнай даце і месцах наведвання. Гэта інфармацыя будзе агучана пазней", - сказала прэс-сакратар.

Наталля Эйсмант па просьбе БЕЛТА таксама пракаменціравала інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб тым, што першапачаткова чакалася прысутнасць Прэзідэнта Беларусі ў месцах правядзення вучэння на тэрыторыі Расіі, але цяпер гэтыя планы змяніліся. "Мы не разглядаем гэта пытанне менавіта ў такім ракурсе. Вядома, напярэдадні вучэння бакі вялі кансультацыі па розных каналах, узгаднялі яго падрыхтоўку, у тым ліку разглядаліся варыянты ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Аднак першапачаткова планавалася, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у вучэнні менавіта на тэрыторыі Беларусі. Уласна кажучы, афіцыйнага запрашэння кіраўніку беларускай дзяржавы прыехаць на гэта вучэнне ў Расію не паступала", - адзначыла прэс-сакратар.

Яна растлумачыла, што такое рашэнне абумоўлена перш за ўсё тым, што ў гэтым годзе асноўная арэна дзеянняў у ходзе вучэння, якая ўключае восем палігонаў і ўчасткаў мясцовасці, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, менавіта тут задзейнічаны асноўныя сілы і сродкі, у тым ліку расійскі складнік. "Як вядома, такія маштабныя беларуска-расійскія вучэнні праводзяцца раз у два гады па чарзе на тэрыторыі кожнай з краін. На гэты раз у цэнтры падзей менавіта тэрыторыя Беларусі, а ўсе астатнія эпізоды вучэнняў маюць другарадны характар. Таму зразумела, што менавіта ў нашай краіне чакаўся і ўдзел двух прэзідэнтаў. Дарэчы, у адрас Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна было накіравана запрашэнне, але на гэты момант афіцыйнага адказу наконт гэтага не паступала. Чакаем", - заявіла Наталля Эйсмант.

Прэс-сакратар дадала, што, паводле існуючай неафіцыйнай інфармацыі, расійскі бок прапрацоўвае іншы фармат удзелу Прэзідэнта Расіі ў вучэнні "Захад-2017".

Наталля Эйсмант падкрэсліла, што незалежна ад фармату ўдзелу расійскага боку Аляксандр Лукашэнка адназначна будзе прысутнічаць на вучэннях у Беларусі ў адзін з дзён. "Заявы ў СМІ, пра якія вы кажаце, мы разглядаем выключна як інсінуацыі, і нам пакуль не зразумела, з чым яны звязаны", - рэзюмавала прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі