Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 студзеня 2017, 09:03

Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму ў Каіры

16 студзеня, Каір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця беларуска-егіпецкага дзелавога форуму, які пройдзе 16 студзеня ў Каіры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На сёння таксама запланаваны сустрэчы кіраўніка дзяржавы з прэм'ер-міністрам Егіпта Шэрыфам Ісмаілам і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэль Алем.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі. У час сустрэчы лідары дзвюх краін дамовіліся аб далейшым нарошчванні гандлёва-эканамічных сувязей, павелічэнні беларускага экспарту з улікам патрэбнасцей егіпецкага боку і наладжванні двухбаковай вытворчай кааперацыі з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій і вопыту. Таксама была дасягнута дамоўленасць распрацаваць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва.

Плануецца, што пасля афіцыйных мерапрыемстваў у Каіры Прэзідэнт Беларусі накіруецца з візітам у Судан, дзе правядзе перагаворы з Прэзідэнтам краіны Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, віцэ-прэзідэнтам Хасабу Абдэльрахманам і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам.

На сустрэчах будуць абмяркоўвацца перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносін, канкрэтныя захады па іх пашырэнні. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням эканамічнага супрацоўніцтва. Чакаецца заключэнне шэрага дамоўленасцей аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі