Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 чэрвеня 2016, 10:11

Лукашэнка прымае ўдзел у саміце ШАС у Ташкенце

24 чэрвеня, Ташкент - Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да пасяджэння кіраўнік беларускай дзяржавы прыняў удзел у цырымоніі сумеснага фатаграфавання кіраўнікоў дэлегацый. Плануецца, што на саміце Аляксандр Лукашэнка выступіць з прамовай.

На чарговым пасяджэнні савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС плануецца прыняць ташкенцкую дэкларацыю, прысвечаную 15-годдзю гэтай арганізацыі. Акрамя таго, чакаецца падпісанне шэрага шматбаковых дакументаў. У іх ліку антынаркатычная стратэгія на 2017-2022 гады і праграмы дзеянняў па яе выкананні, план мерапрыемстваў на 2016-2020 гады па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж урадамі дзяржаў - членаў ШАС у барацьбе са злачыннасцю. Плануецца таксама прыняцце плана рэалізацыі стратэгіі развіцця ШАС да 2025 года.

Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ташкенце стаў першым, у якім Беларусь прымае ўдзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе наглядальніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі