Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы

Прэзідэнт 11.10.2017 | 13:49
У час пасяджэння
У час пасяджэння

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча лідараў краін Садружнасці пачалася з пратакольных мерапрыемстваў. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прывітаў кіраўнікоў дэлегацый, затым адбылося сумеснае фатаграфаванне ўдзельнікаў пасяджэння.

Перагаворы прэзідэнтаў праходзяць спачатку ў вузкім складзе. Кіраўнікі дзяржаў комплексна абмяркоўваюць узаемадзеянне ў фармаце Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Затым да іх далучацца члены дэлегацый і на пасяджэнні падрабязна разгледзяць далейшае развіццё супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, культурна-гуманітарнай і іншых ключавых сферах дзейнасці Садружнасці.

Усяго парадак дня сустрэчы ўключае 17 пытанняў. Аднымі з найбольш значных з'яўляюцца праекты заявы кіраўнікоў дзяржаў аб падтрымцы інстытута сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцей і канвенцыі аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

У гуманітарнай сферы разглядаюцца рашэнні аб аб'яўленні ў СНД 2019 года Годам кнігі, 2020 года - Годам 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, аб рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці" ў 2018 годзе ў Арменіі, у 2019 годзе - у Беларусі, у 2020 годзе - у Казахстане.

Традыцыйна ў парадак дня пасяджэння ўключана тэматыка забеспячэння бяспекі і процідзеяння новым выклікам і пагрозам у рэгіёне і свеце ў цэлым. Адным з пунктаў перагавораў стане разгляд шляхоў удасканалення дзейнасці Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД і яе адаптацыі да сучасных рэалій. Абмяркоўваюцца таксама арганізацыйныя пытанні.-0-

Фота Мікалая Пятрова

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусы аб сямейных ролях Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў чэрвені праведзены рэспубліканскі маніторынг грамадскага меркавання, у якім прынялі ўдзел 2 094 рэспандэнты. Даследаванне паказала, што ў жыхароў краіны прэваліруюць традыцыйныя погляды на сямейныя ролі.