Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 чэрвеня 2017, 17:29

Лукашэнка прыляцеў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні ВДС і Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

29 чэрвеня, Масква /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы і IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў аэрапорце Унукава-2, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ля трапа самалёта Прэзідэнта Беларусі сустрэлі дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, дырэктар Дэпартамента дзяржаўнага пратакола МЗС Расіі Юрый Філатаў.

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета пройдзе 30 чэрвеня ў Вялікім Крамлёўскім палацы. Плануецца абмеркаваць важнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, у тым ліку вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год, нарошчванне ўзаемадзеяння ў машынабудаўнічым сектары і аграпрамысловым комплексе, выкананне праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, прыярытэтныя напрамкі і першачарговых задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Чакаецца, што перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржаўнага савета адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Бакі абмяркуюць найбольш важныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, абмяняюцца думкамі наконт міжнароднага парадку дня.

На гэты ж дзень запланаваны сумесны ўдзел кіраўнікоў дзяржаў у пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ў гэтым годзе прысвечаны развіццю міжрэгіянальнай кааперацыі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі